
©Алла Сташкевич
“Вона є однією з надзвичайних, тонких, розумних та унікальних фахівців зі збереження історико-культурної спадщини”, – сказала про неї її колега Валентина Кирилова. Розмовою з Аллою Сташкевич Центр розвитку “Демократія через культуру” починає серію інтерв’ю з експертами з питань НКС у світі.
ЦР “Демкульт”. Пані Алло, наша розмова стосуватиметься сфери нематеріальної культурної спадщини. Білорусь понад десять років тому ратифікувала Конвенцію ЮНЕСКО про охорону нематеріальної культурної спадщини, вона була затверджена Наказом Президента Білорусі у 2004 році, а вступила в дію 2006 року: http://www.busel.org/texts/cat3aj/id5wwzcdh.htm. Ви від моменту ратифікації Конвенції займаєтеся питаннями нематеріальної культурної спадщини, є знаним фахівцем не лише в Білорусі, а й поза її межами. Що для Вас означало приєднання Білорусі до Конвенції, та які кроки були першочерговими в процесі імплементації Конвенції – можливо, прийняття програми на державному рівні з підтримки нематеріальної культурної спадщини?
А. С. Канвенцыю ЮНЕСКА 2003 г. аб ахове нематэрыяльнай культурнай спадчыны Рэспубліка Беларусь ратыфікавала адной з першых 26 краін свету, практычна праз год пасля яе з’яўлення. Ратыфікацыйная грамата была накіравана ЮНЕСКА ў снежні 2004 г., а датай ратыфікацыі лічыцца 5 лютага 2005 г. Для мяне гэта факт як індыкатар свядомага дзяржаўнага і экспертнага выбару, а таксама прызнання краінай выключных вартасцяў дадзенага міжнароднага акта. Бадай, тут не зусім тыповая сітацыя для Беларусі, бо звычайна працэс прыняцця рашэнняў такога кшталту, па прычыне нашай прыроднай кансерватыўнасці і разважлівасці, зацягваецца. У 2006 г. многія палажэнні Канвенцыі былі імплементаваны ў нацыянальнае заканадаўства па ахове гісторыка-культурнай спадчыны, у тым ліку адбылася змена паняццяў: тэрмін «духоўная спадчына» быў заменены на «нематэрыяльную культурную спадчыну» (далей – НКС). Аднак на практыцы рэальная актыўнасць па рэалізацыі Канвенцыі і ўсталяванню сістэмы яе аховы пачалася пасля 2009 г., калі мы ўжо тры гады папрацавалі ў Міжурадавым камітэце ЮНЕСКА па ахове нематэрыяльнай культурнай спадчыны і правялі свой першы элемент «Калядныя цары» в. Семежава Капыльскага раёна Мінскай вобласці ў Спіс НКС, якой патрабуецца тэрміновая ахова (ЮНЕСКА). Ад гэтага часу пачаўся актыўны працэс ідэнтыфікацыі і інвентарызацыі НКС. У 2011 г. Рэспубліка Беларусь атрымала грант на гэтыя мэты ад ЮНЕСКА і ўжо ў 2012 г. была створана база даных Нацыянальнага інвентару і адпаведны Інтэрнэт партал «Жывая спадчына Беларусі» (www.livingheritage.by). Дзейнасць у дачыненні да НКС мы пачалі з арганізацыі нацыянальнай і рэгіянальных сетак, якія абсалютна адкрытыя, але не стыхійныя і адпаведным чынам мэнэджыруюцца. Складанасць гэтай сітуацыі ў тым, што яна была абсалютна новай для нас. Мы прывыклі да вертыкальнай іерархічнай і экпертна арыентаванай сістэмы кіравання культурай і спадчынай, то бок зверху прымаецца рашэнне, далей спускаецца па кіруючай лесвіцы, пры гэтым зваротныя сувязі нікога не хвалююць. У дачыненні да гэтай Канвенцыі і да гэтага тыпу спадчыны такая сістэма непрымальная і неэфектыўная, бо мы маем справу з жывой тканінай культуры, з калектыўнай творчасцю, якая абсалютна непадкантрольная і цалкам залежыць ад жадання і ініцыятывы яе носьбітаў. Як толькі ўзнікае імкненне яе нейкім чынам падпарадкаваць, паставіць у пэўныя рамкі, яна знікае, альбо маргіналізуецца, сыходзіць у гета, і ўсё гэта мы назіралі ў савецкія часы. Такім чынам, мы пачалі са старэння сеткі, у якую былі ўцягнутыя многія зацікаўленыя асобы і арганізацыі, але найперш – прадстаўнікі зацікаўленых мясцовых супольнасцей па ўсёй Беларусі, найбольш актыўныя з іх, незалежна ад адукацыі, сацыяльнага становішча, прафесіі, а таксама — рэгіянальныя эксперты, прадстаўнікі мясцовай і рэгіянальных уладаў, няўрадавыя арганізацыі, універсітэты і адпаведныя інстытуты Нацыянальнай Акадэміі навук Беларусі, установы культуры і адукацыі на месцах. На рэгіянальным узроўні каардынацыяй працэсаў у галіне НКС сталі займаюцца рэгінальныя цэнтры народнай творчасці, а таксама рэгіянальныя камісіі па НКС. Апошнія, у якія ўваходзяць прадстаўнікі супольнасцей НКС, эксперты і прадстаўнікі мясцовых і рэгіянальных няўрадавых арганізацый, кожны год аднаўляюць спіскі НКС, разглядаюць планы аховы для іх і выніікі штогадовага маніторынгу стану НКС. На нацыянальным узроўні каардынацыйную і экпспертную ролю да апошняга часу выконваў Інстытут культуры Беларусі. Ён жа кіраваў і фарміраваннем Нацынальнага інвентару НКС. Гэта сістэма ўзаемадзеяння на ўзроўні сеткі стэйхолдэраў і каардынацыя ўзаемадзення на рэгінальным і нацыянальным узроўні, як паказала жыццё, найбольш эфектыўная для НКС. Яна працягвае эфектыўна працаваць і па сёння, нягледзечы на тое, што ў Беларусі на нацыянальным узроўні няма дзяржаўнай праграмы для НКС альбо нейкага іншага афіцыйнага стратэгічнага дакумента. На першым этапе станаўлення, магчыма, гэта не так істотна, але зараз, калі мы, па-сутнасці стварылі сістэму складаных узаемаадносін і супрацоўніцтва з мэтай захавання НКС, выявілі і ацанілі вялікі аксіялагічны і рэсурстны патэнцыл гэтай спадчыны, у тым ліку як дзейснага фактара для самаідэнтыфікацыі і ўстойлівага развіцця рэгіёнаў, неабходна выпрацаваць нацыянальную палітыку ў гэтым кірунку, якая б уцягнула ў сваю арбіту розныя сацыяльныя сектары, не толькі культуру, ала і сістэму адукацыі, турызма, эканомікі, сельскай і лясной гаспадаркі, прыродных рэсурсаў, бізнэса і г.д., бо натуральна, што НКС у маштабе сваіх даменаў закранае ўсе гэтыя сферы і можа існаваць толькі ў канкрэтным прыродным і сацыяльна-культурным асяродзі, пакуль існуюць яе носьбіты і акторы, якія забяспечваюць яе пераемнасць і развіццё.
ЦР “Демкульт”. Пані Алло, Ви чимало часу приділяли роботі з громадами – які основні маркери Ви визначили для себе, з чого потрібно починати й що б Ви зараз зробили по-іншому?
А.С. На мой погляд, пачынаць трэба з рэалізацыі прынамсі 2-х рэчаў: па-першае, са стварэння сеткі зацікаўленых асоб і арганізацый для ажыццяўлення працэса выяўлення, інвентарызацыі, захавання і рэвіталізацыі, а таксама папулярызацыі НКС. Па-другое, усталявання пастаяннай сістэмы павышэння патэнцыялу ўсіх уцягнутых у гэты працэс стэйкхолдэраў, пачынаючы з прадстаўнікоў розных супольнасцей, якія маюць адносіны да канкрэтнай НКС, прафесіяналаў, уладных структур, няўрадавых арганізацый і інш.
Асноўнымі маркерамі дзейнасці па захаванні НКС з’яўляюцца: 1) давер і ўзаемасувязь паміж усімі стэйколдэрамі; 2) эфектыўны мэнэджмент: каардынацыя і маніторынг; 3) перманентны трэнінг, абмен вопытам і зваротная сувязь; 4) усе працэсы па каардынацыі дзейнасці у дачыненні НКС павінны адбывацца ў адваротай вертыкалі (знізу ўверх, ад супольнасці да экспертаў), а таксама на ўзроўні гарызантальных сувязяў; 5) неабходна запяспечыць этыку ўзаемаадносінаў і дзейнасці, заўсёды памятаць аб правах носьбітаў на іх спадчыну; 6) у гэтым ланцужку ўзаемаадносін і дыялога (супольнасці, групы, асобы, звязаныя з НКС) на першае месца трэба ставіць чалавека, ствараць базу даных не толькі для элементаў НКС, але таксама камплектаваць інфармацыю пра іх носьбітаў і спадкаемцаў.
ЦР “Демкульт”. Етичні принципи є дуже важливими в системі ЮНЕСКО – що для Вас означає їх дотримання, і чому вони є такими важливими, особливо для країн пострадянського простору?
А.С. НКС – вельмі далікатная і ўразлівая, яна цалкам залежыць ад яе носьбітаў – супольнасцей, груп, пэўных асоб. У гэтым істотнае адрозненне НКС, скажам, ад матэрыяльных помнікаў, існаванне якіх пры належным доглядзе цалкам магчыма і без іх непасрэдных стваральнікаў. НКС закансерваваць нельга, яна павінна развівацца і прыстасоўвацца да змен разам са сваімі носьбітамі, захоўваючы пры гэтым сваю індывідуальнасць і кантэкст. Існуе шмат пагроз, як знешніх, так і тых, якія ствараем мы самі, калі дзейнічаем неадукавана. Да першых адносяцца глабалізацыя, урбанізацыя, эканамічная нестабільнасць і г.д. Аднак, ня меньшую шкоду прыносяць фалькларызацыя (у выглядзе эксплуатацыі носьбітаў на афіцыйных мерапрыемствах без іх згоды і ўліку кантэксту канкрэтнага элемента НКС, а таксама ў выглядзе спробы сцэніравання, штучнага ўвасаблення традыцый як масавых культурных прадуктаў (“бурановские бабушки”)); камерцыялізацыя прадуктаў НКС (масавы выраб, замена натуральных матэрыялаў на штучныя, больш танныя дзеля продажу); парушэнне пэўных ахоўных правіл у дачыненні да сакральных элементаў НКС, несанкцыянаваныя ўключэнні іх у сферу інтэнсіўнага турызму і г.д. У чалавечых адносінах увогуле немагчыма без усталявання пэўных этычных норм і правіл, але ў дачыненні да культурных каштоўнасцей і спадчыны ўвогуле этычныя нормы павінны стаць стандартамі грамадскіх паводзін.
ЦР “Демкульт”. Участь громад та окремих носіїв в імплементації Конвенції ЮНЕСКО про охорону НКС є визначальною, але існує небезпека, що часто-густо не враховується різниця між конвенціями 1972-го та 2003 рр., тобто, робиться спроба і в Конвенції 2003 року вибудувати певну бюрократичну вертикаль. Як, на Вашу думку, уникнути цих «граблів» розвитку, і який чином державні органи можуть виступити тут помічниками?
А.С. Адміністратыўны рэсурс для імплементацыі міжнародных канвенцый, безумоўна, вельмі патрэбен, яго нельга недаацэньваць. Але праблема ўсіх постсавецкіх краін – гэта няздольнасць ці нежаданне з боку уладных структур далучаць да абмеркаванння і прыняцця рашэнняў грамадскасць. У большасці выпадкаў гэта, калі і адбываецца, то фармальным чынам. Аднак парадыгма аховы спадчыны значна змянілася на працягу апошніх 20-ці гадоў. Ідэі “інтэгратыўнай кансервацыі”, якія ў 1980-я гг. набылі ўжо завершаную канцэптуальную форму, зараз адлюстраваны на ўзроўні міжнароднага заканадаўства: у многіх дакументах ЮНЕСКА, новых еўпапейскіх канвенцыях, такіх як “Прынцыпы Валетты”, ландшафтнай канвенцыі, і асабліва — у Канвенцыі Фаро аб значэнні спадчыны для грамадства. Культурная і прыродная спадчына разглядаецца цяпер як адзіная прастора, на якой адбываецца пастаяннае ўзаемадзеянне розных відаў спадчыны, асобных людзей і калектываў, прыродных тэрыторый і культурнага асяроддзя, а таксама сучаснай інфраструктуры і чалавечай дзейнасці. Устойлівае развіццё асобнага помніка немагчыма без уліку усіх вышэйазначаных фактараў. Адпаведна і палітыка па захаванні спадчыны павінна мець комплексны характар на розных узроўнях, у тым ліку на ўзроўні кіравання, у якое павінны быць уцягнуты ўсе магчымыя зацікаўленыя арганізацыі і людзі. Надзвычай важна, каб гэта палітыка была сапраўды комплекснай і за яе адказвалі не адно дзяржаўнае ведамства, скажам, Міністэрства культуры, а яна пашырылыся і на іншыя сектары, такія як эканоміка, турызм, адукацыя, прыродаахоўная дзейнасць, сельская гаспадарка, горадабудаўніцтва і г.д. Спадчына так ці інакш узаемадзейнічае з усімі гэтымі сферамі і, часам, непасрэдным чынам, залежыць ад іх.
ЦР “Демкульт”. Наскільки нам відомо, Ви були причетні до створення такого електронного ресурсу, як «Жива спадщина Білорусі». Чи не могли б Ви розповісти, які основні проблеми виникали при його створенні та які найбільші досягнення?
А.С. Проста мы былі піянерамі ў нашым рэгіёне, адсюль і праблемы, галоўным чынам, праз неабходнасць сістэмнага тэхнічнага мыслення, якое мы, гуманітарыі, не маглі засвоіць напачатку. Такім чынам, мы патрацілі шмат часу і сродкаў на стварэнне базы даных, бо многае прыходзілася перарабляць, удакладняць і г.д. Сёння, канешне, база ўжо патрабуе мадэрнізацыі, як на тэхнічным, так і на канцэптуальным узроўні. Яшчэ адзін выклік – гэта кіраванне базай даных Інвентару і рэсурсамі, уключаючы абарону даных. Такія рэчы трэба адразу прадугледжваць, забяспечваючы адпаведны штат для кіравання сістэмай. Пакуль гэта праблема ў Беларусі, на жаль, да канца не вырашана. Як не вырашана і праблема легімітазацыі Інвентару на ўзроўні адпаведнага заканадаўчага акта.
ЦР “Демкульт”. У нас є ще чимало запитань, зважаючи на Ваш багатий досвід, але, враховуючи обмеженість формату, хочемо запитати хіба таке. Нематеріальна культурна спадщина є живою спадщиною, тобто, важливою частиною культури сучасного суспільства. Яким чином у Білорусі дотримуються авторських прав у сфері НКС та як вирішується це питання?
А.С. У Беларусі, на мой погляд, гэта задача нумар адзін. Якім чынам абараніць правы носьбітаў НКС у сучасных заканадаўчых умовах? Кодэкс аб культуры Рэспублікі Беларусь ніякім чынам не абазначае статус носьбіта НКС, але ўтрымлівае пэўныя палажэнні, якія датычацца народных майстроў, прадугледжвае магчымасць для іх атрымаць статус народнага майстра і пэўныя перавагі ў сувязі з гэтым. Існуе таксама звычайная практыка ў сферы бізнэсу – рэгістрацыя гандлёвай маркі, аднак, яна досыць нязручная для носьбітаў НКС, бо, па-першае, патрабуе значных фінансавых сродкаў, а па-другое, не улічвае такі фенамен, як калектыўнае права. Пакуль няма разумення на ўзроўні кіраўніцтва культурай, што гэта сапраўды важна. Тым больш, што для фарміравання такой сістэмы ўжо не трэба вынаходзіць ровар, а можна проста скарыстацца лепшымі практыкамі іншых краін. Прыкладам, у суседняй Літве існуе сертыфікацыя носьбітаў НКС і іх дзейнасці на ўзроўні рэгістра “Нацыянальны прадукт”. Для Беларусі ўсё гэта яшчэ наперадзе. Мяне непакоіць таксама той факт, што ў Беларусі па сёння няма адказнай інстытуцыі на нацыянальным узроўні, якая б прафесійна займалася акумуляцыяй даных пра спадчыну, распрацоўкай метадалогіі працы з рознымі яе відамі, забяспечвала б камунікацыю паміж рознымі акторамі і стэйкхолдэрамі, у тым ліку на міжнародным узроўні, а таксама рыхтавала б навуковую глебу для імплементацыі міжнародных заканадаўчых актаў на нацыянальным узроўні. То бок хацелася б, как і ў Беларусі існаваў Інстытут спадчыны (альбо хаця б Цэнтр), як, напрыклад, у многіх краінах свету. На жаль, няма і інстытуцыі, якая б рыхтавала спецылістаў у гэтай галіне.
Розмову провела Валентина Дем’ян.
Київ-Мінск, вересень 2018 р.
© DC “Democracy through Culture”